Навагодняя вечарына "У апошні дзень снежня"

26.12.2020

24 снежня ва ўстанове адукацыі прайшла навагодняя вечарына для вучняў старэйшых класаў "У апошні дзень снежня..." Пачалі навагоднюю праграмму таленавітыя вядучыя, вучні 10 класса Кандратовіч  Крысціна і Анікей Арцем.

Кожны клас адказна паставіўся да падрыхтоўкі музычных нумароў. Вучні 8 класса прадэманстравалі гумарыстычную пастаноўку і паказалі свае ўменні ў танцах. У 9 класе таксама не абышлося буз гумару, жартаў і пераапрананняў. Выступленне 9-класнікі завяршылі сучасным танцам. Запамінальным застанецца выступленне Бабак Ёжак і хлопцаў у гумарыстычныай пастаноўцы з 10 класа. Самыя старэйшыя жыхары нашай школы таксама павіншавалі прысутных з надыходзячым Новым годам, абыгралі сцэнку і падарылі сучасны танец прысутным.