Шосты школьны дзень

21.12.2020

Ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня і дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" для навучэнцаў пачатковай школы прайшло "Падарожжа ў навагоднюю казку". У час мерапрыемства вучням патрэбна было "выратаваць Снягурку", выканаўшы заданні: адгадаць загадку, у зімовую шкатулку сабраць зімовыя словы, словазлучэнні і сказы і праспяваць песню для Снягуркі. Навучэнцы 5-9 класаў таксама прынялі ўдзел у "падарожжы ў краіну прыроды". Вучні пашырылі свае веды аб прыродзе, пазнаёміліся са спосабамі бяспечнага ўзаемадзеяння с раслінамі і жывёламі, а на праканцы мерапрыемства зрабілі калаж.