Дабрачынная акцыя "Цуды на каляды"

18.12.2020

Актыў піянерскай дружыны Кухчыцкага НПК і пярвічнай арганізацыі "Равеснік" прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі "Цуды на Каляды" з мэтай прыцягнення ўвагі да праблем дзяцінства, аказання дапамогі і падтрымкі менш абароненым катэгорыям сямей і пражываючым у іх дзецям, якім патрэбна асаблівая ўвага і ахова. Сабраныя падарункі ўключалі ў сябе: настольныя гульні, канцылярскія тавары, цацкі, кніжкі.