Дабрачынная акцыя "Піянерскі мост садружнасці"

15.12.2020

З 1 па 15 снежня члены піянерскай дружыны прынялі ўдзел у акцыі “Піянерскі мост садружнасці”. Дабрачынная акцыя арганізуецца і праводзіцца для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйных цэнтрах, бальніцах. Сімвал акцыі – чырвоная рукавічка з эмблемамі ГА “БРПА”, ГА “БРСМ” і валанцерскага руху ГА “БРСМ” “Добрае сэрца”, якая сімвалізуе імкненне дзяцей і моладзі Беларусі аддаць часцінку цеплыні, увагу людзей, асабліва ў навагоднія святы. Сабраныя падарункі ўключалі ў сябе: салодкія падарункі, спартыўны інвентар, канцылярскія тавары, прадметы для мастацкай творчасці, настольныя гульні, цацкі, кнігі, альбомы для малявання.