Акцыя "Упрыгожым школу да Навагодніх святаў"

10.12.2020

Новы год - самае радаснае і яркае свята. Дзеці заўсёды з нецярпеннем чакаюць Новага года, бо гэта самае любімае і вясёлае свята. Ён запамінаецца дзецям да наступнага Новага года. 10 снежня ва ўстанове адукацыі пачалася навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", у рамках якой навучэнцы прынялі ўдзел у акцыі "Упрыгожым школу да Навагодніх святаў". У школе напярэдадні свята вучні разам са сваімі класнымі кіраўнікамі аднаўляюць старыя традыцыі: упрыгожваюць свае класы ў навагоднія цацкі і розныя святочныя атрыбуты. Атмасфера аднаўляецца, а настрой паляпшаецца, а таксама падымаецца настрой, як вучням, так і іх бацькам. Таксама на першым паверсе ўстановы адукацыі размясцілі фотазону ў навагоднім стылі.