ШАГ "Мы ў сучасным медыяпрастанстве: павага, бяспека, дакладнасць"

26.11.2020

26 лістапада ў Кухчыцкім НПК у рамках праекта "ШАГ" прайшла інфармацыйная гадзіна "Мы ў сучасным медыяпрастанстве: павага, бяспека, дакладнасць". Класны кіраўнік 8 класа Аўдзей Людміла Эдуардаўна звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што сродкі масавай інфармацыі і камунікацыі ўяўляюць сабой адно з найважнейшых інстытутаў сучаснага грамадства і непасрэдна ўплываюць на фарміраванне і эвалюцыю грамадскай свядомасці. Людміла Эдуардаўна сканцэнтравала ўвагу навучэнцаў на тым, што закон аб СМІ заснаваны на такіх прынцыпах, як дакладнасць інфармацыі, законнасць, роўнасць, павага правоў і свабод чалавека, разнастайнасць меркаванняў, развіццё нацыянальнай культуры, абарона маральнасці, захаванне нормаў журналісцкай этыкі і агульнапрынятых нормаў маралі. Асаблівую ўвагу Людміла Эдуардаўна надала інфармацыйнай бяспецы непаўналеніх, спынілася на такіх паняццях як грумінг, кібербулінг, буліцыд, кібермахлярства і сканцэнтравала ўвагу навучэнцаў на прыказцы: «Папярэджаны – значыць, узброены". Таксама на інфармацыйнай гадзіне былі ўручаны падарункавыя выданні "Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь", навучэнцам якім споўнілася 14 гадоў.