"Школа актыўнага грамадзяніна": адкрыты мікрафон "Наша школа праз 10 гадоў""

25.11.2020

25 лістапада ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 5-7 класаў прайшоў адкрыты мікрафон "Наша школа праз 10 гадоў". З мэтай выхавання павагі і любові да школы, яе традыцый і гісторыі адкрыты мікрафон для навучэнцаў 5 класа прайшоў у музеі Кухчыцкага НПК. Класны кіраўнік Круглік Л.М. распавядала дзецям пра тое, што ў кастрычніку 1966 года была адкрыта Ліскаўская сярэдняя школа, што за 54 гады школай кіравалі 5 дырэктараў, у 2005 годзе з суседняй вёскі Заляшаны прыехалі вучыцца школьнікі ў колькасці 65 чалавек. У 2005 годзе вёска Кухчыцы стала аграгарадком. Адбылося аб'яднанне дзіцячага саду і школы. Школа атрымала новы статус-навучальна-педагагічны комплекс. Таксама рабяты расказалі якой яны бачаць школу ў будучыні. З мэтай развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў, уяўлення, фантазіі вучні 6 класа разважалі на тэму "Школа маёй мары". Рабяты абмеркавалі, якія прадметы трэба вывучаць, працягласць урокаў і колькі гадоў трэба вучыцца. Навучэнцы 6 класа на адкрытым мікрафоне адказалі на пытанні віктарыны, прысвечаныя школе, адказалі на пытанне "Што для вас школа?». Таксама навучэнцы пафантазіравалі аб тым, што будзе знаходзіцца на тэрыторыі «Школы будучыні» і якая будзе школьная форма.