21.11.2020. Шосты школьны дзень

23.11.2020

21 лістапада ў рамках шостага школьнага дня "Дзень адпачынку" для навучэнцаў пачатковай школы была праведзена конкурсная праграма "Мае адносіны  да здаровага ладу жыцця". У ходзе мерарпрыемства ў навучэнцаў былі сфарміраваны ўяўленні аб здаровым ладзе жыцця, як адной з галоўных каштоўнасцей жыцця. Для навучэнцаў 5-9 класаў была праведзена гульня "Я і мае правы". Класны кіраўнік 9 класа Цімавец Ганна Мікалаеўна яшчэ раз нагадала навучэнцам аб тым, што 20 лістапада - Сусветны дзень праў дзіцяці, а таксама, что дзеці маюць не толькі правы, але і абавязкі.