X педагагічны марафон. Дзень кіраўнікоў установы адукацыі

23.10.2020

У рамках дня кіраўнікоў установы адукацыі былі падрыхтаваны інфармацыйныя лісткі, буклеты для непаўналетніх і іх бацькоў па пытаннях прафарыентацыі. Аформлены прафарыентацыйны стэнд са зменнай інфармацыяй  “Выпускніку – 2021”.

У групе падоўжанага дня была праведзена гульня-віктарына “Азбука прафесій”. Для афармлення былі выкарыстаны малюнкі дзяцей на тэму “Я мару стаць…”. Вучні 1-4 класаў адказвалі на пытанні віктарыны “Адгадай прафесію па апісанні”, адгадвалі загадкі пра розныя прафесіі, афармлялі выставу “Прафесіі нашых бацькоў”, складалі вуснае калектыўнае сачыненне “Прафесіі нашага аграгарадка”.