Шосты школьны дзень "Бяспечныя паводзіны на дарозе"

24.10.2020

З мэтай фарміравання ў вучняў устойлівых ведаў і навыкаў бяспечных паводзін на дарозе, прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму 24 кастрычніка педагогам сацыяльным Скібай І.А. з вучнямі 4 класа была праведзена гадзіна зносін "Бяспечныя паводзіны на дарозе", падчас якога малодшыя школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення правілаў дарожнага руху, у гульнявой форме ўспомнілі іх асноўныя палажэнні, пагаварылі пра ролю дарожных знакаў і святлафора ў нашай жыццядзейнасці, падарожнічалі па станцыях "Транспарт", "Вуліца загадак", "Плошча пытанняў", "У царстве кемлівасці".