X педагагічны марафон. Дзень спецыялістаў СППС

23.10.2020

З мэтай фарміравання ў вучняў 9 класа уяўленняў аб складанасці і ўсвядомленасці выбару прафесіі педагог сацыяльны Скіба Ірына Аляксандраўна правяла інфармацыйна-пазнавальную гульню “Лабірынт выбару”.

У ходзе мерапрыемства падлеткам было прапанавана звярнуцца да эпіграфа, слоў старажытнага мысляра Сенекі “Калі чалавек не ведае да якой прыстані ён трымае шлях, для яго ні адзін вецер не будзе спадарожным” і паразважаць над імі.

Выкарыстоўваліся музычныя кампазіцыі, гульні “Прафесія на літару”, “Рэклама прафесіі”, “Суаднясі прафесію па яе апісанні”, “Адгадай мелодыю”. Навучэнцы карысталіся класіфікацыяй прафесара Я.А.Клімава, які падзяліў усе прафесіі на 5 асноўных тыпаў, а таксама пазнаёміліся з прафесіямі сучаснага свету і выявілі тыя якасці, якімі павінны валодаць прадстаўнікі дадзеных прафесій.