X педагагічны марафон. Дзень дадатковай адукацыі вучняў

22.10.2020

У рамках Дня дадатковай адукацыі вучняў у 1 класе быў праведзены занятак па інтарэсах “Акварэлька” на тэму “Прафесіі маіх бацькоў”. На занятак для першакласнікаў завітаў казачны персанаж Коцік-мастак, які падрыхтаваў цікавую гульню. Дзеці расказвалі пра прафесіі сваіх бацькоў, удзельнічалі ў віктарыне “Адгадай прафесію па прадмеце”. У канцы занятка была арганізавана выстава творчых работ вучняў.