X педагагічны марафон. Дзень класных кіраўнікоў

22.10.2020

22.10.2020 у рамках Дня класных кіраўнікоў для навучэнцаў 11 класа была праведзена гадзіна зносін "Прафесіі, якія мы выбіраем". З вучнямі быў праведзены тэст на вызначэнне тыпу прафесіі, пазнаёміліся з формулай выбару прафесіі. Таксама з адзінаццацікласнікамі  былі прааналізаваны вынікі паступлення выпускнікоў 2020 года і адзначаны найбольш папулярныя прафесіі і ўстановы адукацыі. Напрыканцы выпускнікі склалі "Дрэва будучыні".

У 2 класе адбылося пазакласнае мерапрыемстваВсе профессии важны, все профессии нужны!”. Мэтай мерапрыемства з’яўлялася знаёмства вучняў з прафесіямі, прывіццё цікавасці да розных відаў дзейнасці. У час гульні-падарожжа былі выкарыстаны загадкі, пагаворкі, гульні. Галоўная выснова да якой прыйшлі дзеці: няма дрэнных і добрых прафесій, ёсць людзі, якія сумленна ці не адносяцца да працы.

З вучнямі 7 класа быў праведзены вусны часопіс “У пошуках будучай пафесіі”. Асноўнай мэтай з’яўлялася павышэнне цікавасці вучняў да выбару будучай прафесіі. У ходзе мерапрыемства вучні называлі самыя сучасныя і забытыя прафесіі, а таксама прафесіі, якія заўсёды патрэбны. Вучні з вялікай цікавасцю суадносілі прафесійныя якасці з адпаведнай прафесіяй. Завяршэннем мерапрыемства стала правядзенне рэфлексіі “Прафесія”.

Віртуальны часопіс “У свеце прафесій” быў праведзены ў 10 класе з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі і сеткі Інтэрнэт. У займальнай форме падлеткі даведаліся, якія фактары ўплываюць на выбар прафесіі, пазнаёміліся з тыпалогіяй і рознымі характарыстыкамі прафесій. Невялікі тэст дапамог дзесяцікласнікам зразумець, да якога тыпу прафесій яны маюць схільнасць. Падлеткі  прыйшлі да высновы: каб стаць запатрабаваным спецыялістам, неабходна ўлічваць не толькі ўласныя жаданні, але і патрэбы рынку працы.