Школа Актыўнага Грамадзяніна

22.10.2020

22 кастрычніка ва ўстанове адукацыі  у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» для навучэнцаў 11 класа прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме «ААН - 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН». У ходзе мерапрыемства, настаўнікам гісторыі Валасевіч Данутай Міхайлаўнай былі абмеркаваны пытанні гісторыі ўзнікнення ААН, прычыны стварэння і мэты ААН, напрамкі дзейнасці ААН, падтрыманне міру і бяспекі на планеце, развіццё дружалюбных адносін паміж краінамі, супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем, забеспячэнне павагі правоў чалавека, узгадненне дзеянняў розных краін.