X педагагічны марафон. Дзень настаўнікаў-прадметнікаў

20.10.2020

На ўроку геаграфіі па тэме “Ціхі акіян” вучні 7 класа здзейснілі цікававае падарожжа, у якім не толькі пазнаёміліся з геаграфічнымі асаблівасцямі акіяна, яго біялагічнымі і мінеральнымі рэсурсамі, але і пазнаёміліся з цікавымі прафесіямі: акіянолаг, марскі біёлаг, гідрагеолаг, геафізік, – без якіх немагчыма вывучэнне глыбінь акіяна. Сямікласнікі даведаліся, у якіх установых адукацыі краіны можна атрымаць такія спецыяльнасці.

У 9 класе быў праведзены факультатыўны занятак “Матэматыка ў прафесіі”, дзе  адпрацоўваліся практычныя навыкі прымянення матэматыкі ў вытворчай дзейнасці чалавека праз рашэнне задач і ўраўненняў з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі. Занятак арыентаваны на асэнсаваны выбар вучнямісваёй будучай прафессіі.

На ўроку грамадазнаўства “Асоба. Грамадства. Дзяржава” ў 11 класе была арганізавана работа ў групах па працы з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, дзе вучні сістэматызавалі правы грамадзян па групах: асабістыя, палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя –  і прадставілі іх у выглядзе аналітычнай табліцы. Асаблівую ўвагу вучні звярнулі на артыкул 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гарантуе права  чалавека на выбар прафесіі, роду заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, праесійнай падрыхтоўкай, з улікам грамадскіх патрэбнасцей, а таксама права на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.

Для навучэнцаў дэманстраваўся відэаролік “Сацыяльна-эканамічныя правы”, у якім каментаваліся артыкулы 42, 43 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пасля прагляду роліка вучні зрабілі выснову: праца абвешчана як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека; у Беларусі праводзіцца актыўная палітыка па забеспячэнні занятасці працаздольнага насельніцтва; моладзі гарантавана першае працоўнае месца; існуюць праграмы перанавучання і перакваліфікацыі; дапаўняюць права на працу – права на справядлівую долю ўзнагароджання па эканамічных выніках працы  і права на адпачынак.