X педагагічны марафон. Дзень школьных бібліятэкараў

20.10.2020

У бібліятэцы арганізавана тэматычная выстава для вучняў “Профессий вереница на книжных страницах”. На выставе прадстаўлена літаратура, якая дазволіць вучням сарыентавацца ў вялікім свеце прафесій і спецыяльнасцей, каб у будучым быць запатрабаванымі на рынку працы.

На выставе “Навігатар у свеце прафесій” прадстаўлены публікацыі па прафарыентацыі з вопыту работы педагогаў установы адукацыі, надрукаваныя ў школьным часопісе “Метадычны калейдаскоп”, абласных і рэспубліканскіх выданнях. Размешчаны матэрыялы педагагічнага праекта “Прафесійная арыентацыя вучняў з улікам рэгіянальнай патрэбы ў кадрах”, над рэалізацыяй якога педагагічны калектыў працаваў з 2015 па 2018 гады.

З вучнямі 4 класа была праведзена гульня-падарожжа “Прафесія кожная – самая важная”. Падчас мерапрыемства малодшыя школьнікі пазнаёміліся ў гульнявой форме з рознымі відамі прафесійнай дзейнасці, з важнасцю правільнага выбару. Значная ўвага надавалася размове аб прафесіях бацькоў. Мерапрыемства накіравана на выхаванне павагі да людзей рабочых прафесій.