X педагагічны марафон. Дзень педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі

19.10.2020

У рамках Дня педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі для выхаванцаў дашкольнай групы была праведзена забава “Падарожжа ў горад майстроў”. На працягу падарожжа дзеці пазнаёміліся з прафесіямі доктара, будаўніка, прадаўца, повара, цырульніка, пажарнага, міліцыянера, настаўніка. Выступалі ў ролі прадстаўнікоў розных прафесій, давалі характарыстыку той ці іншай прафесіі, развівалі ўвагу, памяць, назіральнасць. У ходзе мерапрыемства прымянялася шмат нагляднасці, гульняў, загадак, вершаў, выхоўвалася цікавасць да людзей розных прафесій. У канцы падарожжа дзеці выказаліся аб тым, хто кім хоча стаць у будучыні і зрабілі вывад, што ўсе прафесіі аднолькава важныя.

У школьным гісторыка-этнаграфічным музеі для выхаванцаў была праведзена тэматычная экскурсія “Заняткі нашых продкаў”. Дзеці даведаліся, як і з чаго даўней беларусы выраблялі ніткі, як з іх потым ткалі палатно. Для юных наведвальнікаў навіной стала і тое, што нават музычныя інструменты вырабляліся ўручную. Зацікавілі іх таксама вырабы ганчароў і тое, што прозвішчы некаторых выхаванцаў і іх выхавальніка бяруць пачатак ад назвы гэтай прафесіі.