Вусны часопіс "С любовью о маме"
15.10.2020Для кожнага з нас мама самы блізкі, родны і любімы чалавек на зямлі. Сваім з'яўленнем на свет, адкрыццём свету, станаўленнем сябе як асобы мы абавязаны маме. Клопат, ласка, душэўная цеплыня нашых мам сагравае ў любое надвор'е, надае нам упэўненасці ў жыцці, натхняе на ажыццяўленне самых грандыёзных планаў. У час мерапрыемства навучэнцы разгледзелі, як гучыць слова "мама" на розных мовах. Вікторыя Аляксандраўна прапанавала класу правесці з мамай інтэрв'ю і пералічыла пытанні да яго. На працягу мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі пра маці, пра прафесіі сваіх мам, а таксама па першых літарах імя мамы называлі якасці яе характару. У канцы мерапрыемства вучні склалі сінквейн.