Акцыя "Букет для мамы"

14.10.2020

14 кастрычніка на вуліцах аграгарадка Кухчыцы прайшла віншавальная акцыя "Букет для мамы". Піянеры школы павіншавалі матуль, якія спяшаліся на працу, са святам Дзень маці. Пажадалі ім добрага настрою і поспехаў на працы, а таксама падарылі святочныя букеты.