Класная гадзіна "Усё пачынаецца з маці"

12.10.2020

Усё самае светлае і чыстае пачынаецца ў нашым жыцці з мамы. Менавіта так, у рамках тыдня, прысвечанага Дню маці 12 кастрычніка ў 11 класе адбылася класная гадзіна “Усё пачынаецца з маці”. Гэта яшчэ адна магчымасць прызнацца ў любові да матулі, падарыць ёй самыя шчырыя пажаданні, магчымасць задумацца над галоўным прызначэннем жанчыны — быць мамай. Кульмінацыяй мерапрыемства стаў выраб паштовак дарагім матулям.