10.10.2020 шосты школьны дзень

12.10.2020

Самае каштоўнае ў чалавека-гэта жыццё, а самае галоўнае ў жыцці – гэта здароўе. Здароўе гэта жыццё з радасцямі, творчым узлётам, гэта падмурак шчасця. Вядома, аднаго здароўя для шчасця мала, але сапраўднага шчасця без здароўя не бывае. Таму неабходна надаваць вялікую ўвагу здароваму ладу жыцця. З мэтай фарміравання ў навучэнцаў здаровага ладу жыцця ва ўстанове адукацыі прашлі спаборніцтвы "Малая алімпіяда" у рамках акцыі "Міншчына спартыўная.Восень", дзе вучні паказалі свой спрыт. Удзельнікі спаборніцтва не толькі весела правялі час, але і зарадзіліся энэргіяй і добрым настроем. Таксама ў шосты школьны дзень працуюць аб'яднанні па інтарэсах "Вясёлы мяч», «Юны снайпер», «Тэатральны», "Чараўніцы".