Дзень ведаў, "Прывітанне, школа!"

01.09.2020

Школьны год у свае правы ўступае,

Першы ў небе кружыцца лісток,

Зноў школа дзверы адкрывае,

І за парты нас кліча званок.

Гэты дзень-не проста дата ў календары, гэта доўгачаканы дзень для ўсіх. Бо менавіта сёння-першага верасня-расхінаюцца дзверы ў бязмежную і дзіўную краіну Ведаў! На ўрачыстай лінейцы навучэнцаў, педагогаў і бацькоў павіншавалі госці: метадыст ДУА "Клецкі раённы вучэбна-метадычны кабінет" Гардзейчык Наталля Віктараўна, дырэктар ААТ "Кухчыцы" Здрок Сяргей Паўлавіч, старшыня Кухчыцкага сельскага выканаўчага камітэта Турко Святлана Анатольеўна. Таксама з прывітальным словам выступіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ждановіч Алена Іосіфаўна.

2020 год – абвешчаны Годам малой Радзімы. Таму сімвалічна, што першы ў гэтым навучальным годзе ўрок прайшоў па тэме "Я вырас тут і край мне гэты дарагі!". Класныя кіраўнікі з радасцю сустрэлі сваіх вучняў і бацькоў у прасторных класах.