30 гадоў БРПА

09.09.2020

13 верасня 2020 года самая масавая дзіцячая арганізацыя краіны Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя святкуе свой дзень нараджэння-30 гадоў з дня самавызначэння арганізацыі. У гэты дзень на чарговым 10 злёце піянераў быў прыняты Статут Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Гэта свята, якое аб'ядноўвае сучасных дзяцей і дарослых, тых, хто ў душы застаецца піянерам нашай краіны – Рэспублікі Беларусь. Беларуская піянерыя-гэта школа выхавання падрастаючага пакалення ў духу любові і адданасці Радзіме.

Напярэдадні свята, да дня нараджэння ГА "БРПА", рэдактары зрабілі святочны выпуск газеты "Піянерскі веснік", у якім хлопцы адлюстравалі аб дзейнасці нашай піянерскай дружыны, павіншавалі ўсіх піянераў з днём нараджэння.

У піянерскім пакоі абнавіліся стэнды аб дзейнасці піянерскай арганізацыі.

З мэтай фарміравання ў школьнікаў усвядомленага матыву ўступлення ў шэрагі ГА "БРПА" ў фае школы прайшла рэкламная інфармацыйная акцыя «З Днём нараджэння, ГА "БРПА". Піянеры-актывісты раздавалі хлопцам буклеты з інфармацыяй аб піянерскай дружыне Кухчыцкага НПК дзіцячага сада-сярэдняй школы Клецкага раёна.

З мэтай развіцця пачуцця гонару і адказнасці за прыналежнасць да піянерскай арганізацыі, піянеры прынялі актыўны ўдзел у конкурсе плакатаў, прысвечаных 30-годдзю ГА "БРПА".