19.09.2020 Дзень міру (шосты школьны дзень)

19.09.2020

З мэтай імкнення да развіцця пазітыўных якасцяў асобы, выхавання пачуцця калектывізму, стараннасці, памяркоўнасці для навучэнцаў 1-4 класаў прайшла конкурсная праграма «Свет дзяцінства – самы лепшы свет». Хлопцы пагулялі ў гульню " Ай, ды мы!", "Адгадай герояў казак«, прынялі ўдзел у конкурсе "Партрэт" (малявалі партрэт з зачыненымі вачыма), удзельнічалі ў эстафеце "Гонкі на выжыванне", "Сараканожка", гульні "Музычная хустачка", "Вожыкі, вожыкі", конкурсах "Прышчэпачка", "Паўтары-ка", "Я танцую". Для навучэнцаў 7-9 класаў прайшоў турнір знаўцаў "Гісторыя піянерыі" з мэтай абагульнення ведаў па гісторыі піянерскай арганізацыі. Навучэнцы прынялі ўдзел у віктарыне "Слоўнік піянера", успомнілі піянерскія законы, адгадвалі крыжаванка, складалі словы карыстаючыся літарамі слова "лідэрства". Традыцыйным стала правядзенне акцыі " Міншчына спартыўная. Восень", у рамках якой прайшла камандная гульня "Паміж двух агнёў". Навучэнцы НПК прымалі ўдзел у раённых спаборніцтвах па шашках і занялі 3 месца. Таксама ў шосты школьны дзень працуюць аб'яднанні па інтарэсах "Вясёлы мяч», «Юны снайпер», «Тэатральны», "Чараўніцы".