Раённыя спаборніцтвы па шашках

22.09.2020

Вялікай папулярнасцю ў нашай краіне карыстаецца шашачная гульня. Па масавасці шашкі займаюць восьмае месца сярод іншых відаў спорту. Гэтая мудрая народная гульня трывала ўвайшла ў наш побыт. Узрост яе вельмі салідны - не менш за 5 тысяч гадоў. Як інтэлектуальны спорт шашкі сталі прызнанай часткай агульначалавечай культуры. Значная роля шашак і ў эстэтычным выхаванні. 19 верасня ў г. Клецку прайшлі раённыя спаборніцтвы па шашках, у якіх удзельнічалі навучэнцы нашага НПК: Камарова Вікторыя, Ганчарык Алег, Мазай Андрэй. Каманда заняла 3 месца! Віншуем! І жадаем далейшых поспехаў!