Аграрны клас

У 2023/2024 навучальным годзе ў ХI класе арганізавана работа аграрнай групы з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Матэматыка", правядзенне факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў аграрныя прафесіі".

Постановление совместного заседания коллегий "О создании классов, в которых осуществляется изучение отдельных учебных предметов на повышенном уровне и проведение факультативных занятий, содержание которых связано с аграрной деятельностью" от 20 декабря 2017 г. № 17.9/39;

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 30.11.2021 №252 «Об утверждении учебной программы факультативного занятия «Введение в аграрные профессии» для учащихся X–XI классов учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования»;

Письмо Министерства образования Республики Беларусь от 15.06.2021 № 02-01-18/5177/дс «О функционировании профильных классов профессиональной направленности».

Указ Президента Республики Беларусь от 27 января 2022 г. № 23 "О правилах приема лиц для получения высшего и среднего специального образования"

Постановление Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь от 06.07.2020 № 30 "О зачислении без вступительных испытаний абитуриентов, прошедших обучение в профильных классах аграрной направленности"

Факультативные занятия «Введение в аграрные профессии»

Условия поступления для выпускников агроклассов

  • наличие не менее 7-ми баллов по профильным предметам в аттестате;

  • обязательная пятилетняя отработка после выпуска.

  Аграрные университеты Беларуси

Гродненский государственный аграрный университет
Белорусскя государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия
БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
АГРАРНЫЙ ТЕХНИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ
Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины

 

План работы ХІ класа прафесійнай (аграрнай) накіраванасці

разгарнуць

Дзейнасць работы аграрных груп ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна"

разгарнуць

Прафарыентацыйны праект "Стань студэнтам інжынерна-тэхналагічнага факультэта БДАТУ на адзін дзень"

разгарнуць

У рамках прафарыентацыйнага праекта "Стань студэнтам інжынерна-тэхналагічнага факультэта БДАТУ на адзін дзень" вучні аграрных груп 10-11 класаў "Кухчыцкай сярэдняй школы" наведалі Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт. Юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай БДАТУ, наведалі музей культуры і побыту беларускага сялянства, спарткомплекс, агракомплекс "Ждановічы" і цяплічны комплекс "Багатырова", пагутарылі з дэканам інжынерна-тэхналагічнага факультэта Брэнчам Андрэем Аляксандравічам, наведалі вучэбна-выставачны павільён сельскагаспадарчай тэхнікі.

згарнуць

Супрацоўніцтва з ААТ "Кухчыцы"

разгарнуць

Экскурсія на ААТ "Кухчыцы"

разгарнуць

У 2023/2024 навучальным годзе для вучняў ІХ, Х і ХІ(аграрная група) класаў  арганізаваны экскурсіі на механічны двор, які знаходзіцца ў аг. Кухчыцы і МТФ "Іскры"і "Кухчыцы".

Спецыялісты ААТ "Кухчыцы": аграномы, заатэхнікі, ветэрынарныя ўрачы – наглядна дэманструюць юнакам і дзяўчатам работу сучаснай сельскай гаспадаркі, якая ўяўляе сабой высокатэхналагічную вытворчасць і патрабуе добра падрыхтаваных спецыялістаў.

У ходзе экскурсіі вучні знаёмяцца з сельскагаспадарчымі прафесіямі, якія з’яўляюцца найбольш запатрабаванымі ў апошні час.

згарнуць

Экскурсія ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт

разгарнуць

Вучні аграрных груп 10 і 11 класаў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" наведалі Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

Педагогамі ўніверсітэта быў арганізаваны Дзень адчыненых дзвярэй. Для навучэнцаў была праведзена займальная экскурсія па навучальных кабінетах і лабараторыях. Дзеці наведалі кафедры этымалогіі, батанікі і аграхіміі. З цікавасцю азнаёміліся з работай вучэбна-кансультацыйнага пункта "Цэнтр ДАВП", ветэрынарнай клінікі "UniBetЭксперт", прагледзелі прэзентацыі факультэта ветэрынарнай медыцыны і біятэхналагічнага факультэта.

згарнуць

Факультатыўны занятак "Увядзенне ў аграрныя прафесіі" ў 11 класе па тэме "Знакамітыя работнікі сельскай гаспадаркі рэгіёна" з удзелам дырэктара ААТ "Кухчыцы" Здрока Сяргея Паўлавіча

разгарнуць

Прафарыентацыйная акцыя "Дзень з прадпрыемствам"

09.02.2024
разгарнуць

09.02.2024 года навучэнцы ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай акцыі "Дзень з прадпрыемствам". Падлеткі акунуліся ў атмасферу працоўных будняў ААТ "Кухчыцы". У ходзе экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся са спецыяльнасцямі інжынер-аграном, інжынер-заатэхнік, ветэрынарны ўрач.

згарнуць

Практычны занятак аграрнай групы на базе вытворчых аб'ектаў ААТ "Кухчыцы"

03.02.2024
разгарнуць

Практычны занятак "Вывучэнне структуры і функцыянавання зоаветэрынарнай службы ў сельскагаспадарчай арганізацыі" аграрнай групы на базе вытворчых аб'ектаў ААТ "Кухчыцы".

згарнуць

Дзень з прадпрыемствам

08.12.2023
разгарнуць

У рамках азнаямлення з арганізацыяй работы сельскагаспадарчай вытворчасці навучэнцы ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" наведалі  ААТ "Кухчыцы". Спецыялісты гаспадаркі правялі экскурсіі, падчас якіх паведамілі пра спецыфіку працы з жывёламі і тэхнікай.

згарнуць

Фестываль класаў прафесійнай накіраванасці

01.12.2023
разгарнуць

01.12.2023 на базе ДУА "Клецкая сярэдняя школа 3" адбыўся фестываль класаў прафесійнай накіраванасці. Навучэнцы 10-11 класаў Кухчыцкай школы Клецкага раёна выступілі з візітнай карткай агракласа. У завяршэнні фестывалю вучні паўдзельнічалі ў прафарыентацыйнай гутарцы.

згарнуць

ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй"

23.11.2023
разгарнуць

У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 23 лістапада 2023 г. прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй" (аб працаўніках прамысловасці і сельскай гаспадаркі) для навучэнцаў 8-11 класаў.

ШАГ 1 "Мы даведваемся"

Малюга Дар'я Мікалаеўна, класны кіраўнік 9 класа, актуалізавала веды вучняў аб прамысловасці і сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся". Навучэнцы разважалі і адказвалі на пытанні, знаёміліся з галінамі машынабудавання, з нацыянальнымі брэндамі ў сферы транспартнага машынабудавання, з працаўнікамі прамысловай вытворчасці, сельскай гаспадаркі з дапамогай прэзентацыі "Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй".

ШАГ 2 "Мы разважаем"

Запрошаны госць мерапрыемства Здрок Сяргей Паўлавіч, дырэктар ААТ "Кухчыцы", выступіў з расповедам для навучэнцаў аб тым, што штодзённая карпатлівая добрасумленная праца, клопат пра сваю сям'ю, актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да сваёй справы, Радзімы, прыхільнасць маральным ідэалам – тое, што, бясспрэчна, можна аднесці да характарыстык лепшых беларусаў. Сяргей Паўлавіч расказаў навучэнцам аб сваіх асабістых поспехах у аграрнай галіне, дасягнутых выніках, выражаных пэўнымі лічбавымі паказчыкамі па валоўцы, ураджайнасці, надоях, прыбаўках і аб высокай працаздольнасці і добрасумленнай працы калектыву ААТ "Кухчыцы".

ШАГ 3 "Мы дзейнічаем"

Дар'я Мікалаеўна падвяла вынікі аб тым, наколькі актуальная для навучэнцаў тэма, аб дасягненнях у розных галінах народнай гаспадаркі, аб тым, што нашай краіне патрэбныя адукаваныя, гаспадарчыя, якія ведаюць сваю справу, беражлівыя, усёй душой гатовыя працаваць на карысць сваёй Радзімы людзі.

згарнуць

Закрыццё працоўнага семестра – 2023

14.10.2023
разгарнуць

14.10.2023 года актывісты ГА "БРСМ" ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прынялі ўдзел у закрыцці працоўнага семестра – 2023. У аграгарадку Кухчыцы высаджана алея каля Памятнага знака, у гонар ударна працаваўшага студэнцкага атрада "Рытм".

згарнуць

Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўніком УА "Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт"

13.10.2023
разгарнуць

13.10.2023 года прайшла прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўніком УА "Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт", падчас якой навучэнцаў праінфармавалі аб факультэтах і спецыяльнасцях аграрнага ўніверсітэта. Вучням была прадэманстравана прэзентацыя аб асаблівасцях уступнай кампаніі, правілах прыёму для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, а таксама быў зроблены акцэнт на мэтавую падрыхтоўку спецыяліста з падрабязным тлумачэннем асноўных палажэнняў аб мэтавай падрыхтоўцы.

згарнуць

Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі УА "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны"

05.10.2023
разгарнуць

05.10.2023 года прайшла прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі УА "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны". Навучэнцы 9-11 класаў у ходзе дэманстрацыі відэафільма і жывых зносін юнакі і дзяўчаты даведаліся аб тым, на якіх факультэтах і па якіх спецыяльнасцях ажыццяўляецца навучанне ў акадэміі, якія перспектывы чакаюць выпускнікоў акадэміі, а таксама азнаёміліся з правіламі паступлення і ўмовамі побыту і вольнага часу студэнтаў дадзенай установы адукацыі.

згарнуць

Адкрыццё працоўнага семестра - 2023

26.05.2023
разгарнуць

Вучні ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа" прынялі ўдзел у раённым адкрыцці Працоўнага семестра – 2023.

згарнуць

Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі УА БДСГА

17.03.2023
разгарнуць

17 сакавіка 2023 г. дацэнтам кафедры аграхіміі Кагоцька Юрыем Уладзіміравічам была праведзена прафарыентацыйная работа  з вучнямі 10-11 класаў Кухчыцкай сярэдняй школы.

Будучым абітурыентам было расказана аб значнасці сельскай гаспадаркі і спецыялістаў гэтай галіны ў харчовай бяспецы краіны. Падчас  сустрэчы прысутным была прадстаўлена прэзентацыя аб факультэтах акадэміі, наяўных спецыяльнасцях, умовах паступлення ва УА БДСГА.

згарнуць

Дзень з прадпрыемствам

27.02.2023
разгарнуць

У рамках акцыі "Дзень з прадпрыемствам" навучэнцы ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" наведалі малочна-таварныя фермы і мехдвор ААТ "Кухчыцы". Спецыялісты гаспадаркі правялі экскурсію падчас якой паведамілі пра спецыфіку працы з жывёламі і тэхнікай.

згарнуць

Прафарыентацыйнае мерапрыемства з прадстаўнікамі УА "Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж"

27.02.2023
разгарнуць

27 лютага навучэнцы 9 класа ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прынялі ўдзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве, якое прайшло ў ААТ "Кухчыцы" з прадстаўнікамі УА "Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж". Хлопцы пазнаёміліся з шэрагам прафесій, якія можна атрымаць навучаючыся ў каледжы.

згарнуць

Прафарыентацыйная гутарка з супрацоўнікамі Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

25.11.2022
разгарнуць

Прафарыентацыйную гутарку з навучэнцамі Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна правялі супрацоўнікі Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, якія паведамілі пра асаблівасці ўступнай кампаніі 2023 года. Для будучых абітурыентаў была праведзена прэзентацыя факультэтаў ВНУ.

згарнуць

ШАГ "Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць-надзейны падмурак незалежнасці"

24.11.2022
разгарнуць

24 лістапада ў Кухчыцкай СШ прайшоў інфармацыйны праект ШАГ "Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць-надзейны падмурак незалежнасці" (развіццё машынабудавання, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, вытворчасць калійных угнаенняў). Людміла Эдуардаўна Аўдзей, класны кіраўнік 10 класа, звярнула ўвагу на асноўныя элементы "Машынабудаванне-аснова і рухаючая сіла эканомікі нашай краіны", "Беларусь – "краіна вялікай хіміі"", "Горна-абагачальны камбінат ААТ "Беларуськалій" – нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь". Запрошаны госць быў дырэктар ААТ "Кухчыцы" Здрок Сяргей Паўлавіч, які паведаміў дзецям пра вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага напрамку.

згарнуць

Прафарыентацыйная сустрэча вучняў 10-11 класаў з дырэктарам ААТ "Кухчыцы"

08.11.2022
разгарнуць

У рамках  прафарыентацыйнай работы ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна адбылася сустрэча вучняў 10-11 класаў з дырэктарам ААТ “Кухчыцы” Здрокам Сяргеем Паўлавічам. Кіраўнік гаспадаркі паведаміў аб сучасных падыходах да арганізацыі работы сельскагаспадарчага прадпрыемства, зацікаўленасці ў мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне ветэрынарыі, эканомікі і арганізацыі вытворчасці, ільготах і даплатах прадпрыемства будучым студэнтам.

згарнуць