Міншчына спартыўная. Восень

25.11.2023
разгарнуць

25.11.2023 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для 5-9 класаў прайшла спартыўна-гульнявая праграма "Пераадоленне перашкод". Удзельнікам былі прапанаваны конкурсы і эстафеты: "Самы хуткі", "Рэжым дня", "Адлюстраваць від спорту", "Трэці лішні", "Характарыстыка здаровага чалавека". Пасля былі праведзены гульні "Гарачая бульба", "Буслы на балоце", "Рыбакі і рыбкі", якія спрыялі фізічнаму развіццю дзяцей, каардынацыі і выразнасці рухаў. Спартыўна-гульнявая праграма атрымалася відовішчнай і эмацыйнай.

згарнуць

18.11.2023
разгарнуць

18.11.2023 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для 1-9 класаў прайшла спартыўная гадзіна "Смак перамогі". Усе ўдзельнікі праявілі вялікую актыўнасць у спаборніцтвах, тым самым падарылі адзін аднаму добры настрой, радасць зносін і ўсмешкі, і вядома паказалі якія яны спрытныя, вынослівыя, смелыя.  Мерапрыемства прайшло актыўна, спартыўна і пазітыўна.

згарнуць

11.11.2023
разгарнуць

11.11.2023 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для 5-9 класаў прайшлі спаборніцтвы па баскетболе. Спаборніцтвы былі накіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця, прыцягнення навучэнцаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, папулярызацыю баскетбола сярод падлеткаў. Мерапрыемства прайшло дынамічна, барацьба паміж удзельнікамі была ўпартай і цікавай. Удзельнікі добра праявілі сябе на пляцоўцы і паказалі добрую гульню.

згарнуць

04.11.2023
разгарнуць

04.11.2023 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для 5-9 класаў прайшло спартыўна-масавае мерапрыемства "Спорт з году ў год сілу духу надае!". Навучэнцы з задавальненнем адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў конкурсах, гулялі ў рухомыя гульні, праходзілі эстафеты, зараджаліся энергіяй і спартыўным запалам.

згарнуць

28.10.2023
разгарнуць

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для 5-9 класаў была праведзена спартландыя "Спорт любіць – моцным і здаровым быць". Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў спартландыі, рухомых гульнях і лёгкаатлетычным кросе. Удзельнікі мерапрыемства прадэманстравалі выдатныя фізічныя навыкі, зацікаўленасць у розных відах спорту і пайшлі з добрым настроем, атрымаўшы пазітыўныя эмоцыі, падораныя адзін аднаму.

згарнуць

21.10.2023
разгарнуць

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для 5-9 класаў адбыўся турнір па шашках і шахматах. Навучэнцы прадэманстравалі навыкі гульні ў шашкі і шахматы, з цікавасцю змагаліся за званне наймацнейшага.

згарнуць

14.10.2023
разгарнуць

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для 5-9 класаў адбыліся "Спаборніцтвы самага моцнага". Каб пацвердзіць веданне наймацнейшага, рабятам неабходна было паказаць сябе ў такіх выпрабаваннях як: падцягванне, згінанне і выпростванне рук ва ўпоры лежачы, нахіл наперад са становішча стоячы седзячы, згінанне і выпростванне тулава (прэс). Дзеці даказалі, што трэба памятаць пра сваю мэту, і імкнуцца дабіцца добрых вынікаў.

згарнуць

07.10.2023
разгарнуць

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для 1-4 класаў адбылося спартыўна-аздараўленчае мерапрыемства "Восеньскі марафон". Камандам былі прапанаваны спартыўна-аздараўленчыя гульні. Мерапрыемства было вельмі эмацыйным, удзельнікі змагаліся за кожны мяч, балельшчыкі нястомна падтрымлівалі сваіх таварышаў. Спартыўныя гульні - гэта зарад энергіі, станоўчыя эмоцыі і, вядома, здароўе. Усе вучні зарадзіліся энергіяй і спартыўным запалам на наступны навучальны тыдзень.

згарнуць

30.09.2023
разгарнуць

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для 1-8 класаў прайшоў фізкультурны вольны час "Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры". Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі для сваёй каманды захоплівалі ўсіх удзельнікаў настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Каманды былі ўзнагароджаны выдатным зарадам бадзёрасці і станоўчымі эмоцыямі!

згарнуць

23.09.2023
разгарнуць

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" для навучэнцаў 5-8 класаў прайшлі гульні-забавы "Восеньскі настрой". Дзеці прынялі ўдзел у канкурах і вясёлых эстафетах, дзе змаглі праявіць свае спартыўныя і інтэлектуальныя здольнасці. Каманды спаборнічалі ў хуткасці, спрыце, уменні працаваць зладжана.

згарнуць

16.09.2023
разгарнуць

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для 5-6 класаў з мэтай папулярызацыі спорту, спартыўных гульняў, здаровага ладу жыцця прайшла камандная гульня "Паміж двума агнямі". Рабяты выявілі свае спартовыя навыкі і камандны дух, атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою на ўсе выходныя ў кампаніі сваіх сяброў.

згарнуць

09.09.2023
разгарнуць

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" з мэтай фармавання стаўлення да здаровага ладу жыцця, прыцягнення навучэнцаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, у 1-4 класах прайшло спартыўнае свята "Вясёлыя старты". Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, кеглямі і абручамі. Спаборніцтвы з мячамі выклікалі вялікую цікавасць у дзяцей, прынеслі станоўчы эмацыйны зарад і шмат выдатных уражанняў, а гэта адна з асноў здароўя і поспеху.

У завяршэнні шостага школьнага дня, вечарам пройдзе тэматычная дыскатэка "Я выбіраю жыццё". У праграме дыскатэкі будуць праходзіць гульні, конкурсы для юнакоў з 7-9 класаў.

згарнуць

02.09.2023
разгарнуць

У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" дадзены старт "Міншчына спартыўная. Восень". Для навучэнцаў 2-9 класаў была праведзена спартландыя "Сустракаем мы навучальны год", падчас якой для навучэнцаў былі арганізаваны конкурсы "Бег з мячом" і "Перанесці груз", спаборніцтвы па скачках на скакалцы, спартыўнае асарці. Рабяты выявілі сябе як актыўныя, адважныя і вясёлыя.

згарнуць
Дадаткова ў гэтым раздзеле