Правілы прыёму ў рознаўзроставую дашкольную групу ўстановы адукацыі
Прыём дзіцяці ў рознаўзроставую дашкольную групу ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ім свабодных месц на падставе:
- заявы законнага прадстаўніка выхаванца;
- накірунка ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі;
- медыцынскай даведкі пра стан здароўя дзіцяці;
Выдача накірунка ў дзяржаўную ўстанову адукацыі ажыццяўляецца метадыстам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама Гардзейчык Н.В. пры прад'яўленні пашпарта, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка.
Адрас: 222640, г. Клецк, пл.Маякоўскага , 10, 2 паверх, кабінет 216, тэл. 68207.
Час работы:
панядзелак - пятніца з 8.00 да 17.00
перапынак на абед з 13.00 да 14.00