Год якасці 2024

Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об объявлении 2024 года Годом качества".

Данное решение принято в целях дальнейшего повышения качества жизни белорусского народа, обеспечения конкурентоспособности национальной экономики на мировой арене, стимулирования инициативы, формирования в обществе ответственности за результаты своего труда и чувства сопричастности к будущему страны.

В рамках Года качества будет сделан акцент на повышении конкурентоспособности Беларуси через бережное и продуманное отношение к ресурсам, реализацию высокотехнологичных и энергоемких проектов, приоритет качественных показателей над количественными. Усилия будут сосредоточены на обеспечении качественных показателей путем стимулирования инициативы, внедрения рационализаторских идей, укрепления в обществе социального оптимизма, стремления созидать на общее благо. Приоритетное внимание планируется уделить формированию у граждан личной ответственности за достижение высокого качества жизни (достаточный уровень дохода, своевременная диспансеризация, здоровое питание, хорошее образование, культурный досуг). 

Буклет "2024 ГОД КАЧЕСТВА"

КОМПЛЕКС МЕРОПРИЯТИЙ по реализации республиканского плана мероприятий по проведению в 2024 году Года качества, утвержденного постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 16 января 2024 г. № 41

 План мероприятий ГУО «Кухчицкая средняя школа Клецкого района» по проведению мероприятий в рамках Года качества

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2024
разгарнуць

У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 2 красавіка 2024 года праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Урок спрыяў фарміраванню ў вучняў уяўленняў аб гістарычных і культурных сувязях Беларусі і Расіі, захавання агульных гістарычных каштоўнасцей, садзейнічання ўсведамленню навучэнцамі каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі, распаўсюджвання вопыту рэалізацыі інавацыйнага патэнцыялу сучаснай моладзі для далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы.

Педагогі пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй узнікнення свята Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, абмеркавалі, што беларускі і расійскі народ звязвае моцнае сяброўства, якое мае глыбокія карані і даўнія традыцыі, існуе агульная гісторыя, адна культура. Асаблівую старонку ў гісторыі нашых дзяржаў займае Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. так як разам мы адстойвалі сваё жыццё і свабоду ў барацьбе супраць ворагаў.

Навучэнцы пагаварылі аб сімвалах дзвюх дзяржаў, мовах, святах, даведаліся аб супрацоўніцтве краін у сферах адукацыі, прамысловасці, будаўніцтва, культуры, сельскай гаспадаркі, а таксама аб сумесных праектах, даследаваннях, аб’ектах будаўніцтва Беларусі і Расіі.

згарнуць

ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне"

21.03.2024
разгарнуць

У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 21 сакавіка 2024 года адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне" (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання) для вучняў 8-11 класаў.

ШАГ 1 "Мы даведаемся"

Малюга Дар’я Мікалаеўна, класны кіраўнік 9 класа, актуалізавала веды вучняў аб дзяржаўным кіраванні Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся". Навучэнцы разважалі аб дзяржаўнай уладзе ў Рэспубліцы Беларусь, аб праве выбаршчыка, аб моладзевых грамадскіх аб’яднаннях, адказвалі на пытанні і абмяркоўвалі атрыманую інфармацыю.

ШАГ 2 "Мы разважаем"

Запрошаны госць мерапрыемства Карпач Ганна Сяргееўна, лейтэнант міліцыі, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе МА ДАІ МГБ Нясвіжскага РАУС. Мерапрыемства прайшло ў форме гутаркі з выкарыстаннем фармату тэлевізійнага праекта “100 пытанняў даросламу”, падчас якога Ганна Сяргееўна адказвала з задавальненнем на ўсе пастаўленыя пытанні навучэнцаў.

ШАГ 3 "Мы дзейнічаем"

Дар’я Мікалаеўна падвяла вынікі, што вельмі важна памятаць, што мы з’яўляемся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Росквіт краіны дасягаецца намаганнямі ўсіх грамадзян. Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта значыць быць яе патрыётам. Толькі сваімі справамі чалавек можа даказаць сваю любоў да Радзімы.

У канцы мерапрыемства, навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў, былі ўручаны падарункавыя выданні "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

згарнуць

Інфармацыйная гадзіна "Беларусь – краіна са знакам якасці"

19.03.2024
разгарнуць

19.03.2024 у рамках мерапрыемстваў прысвечаных Году якасці, у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшла інфармацыйная гадзіна "Беларусь – краіна са знакам якасці".

згарнуць

Адзіны ўрок "Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь"

15.03.2024
разгарнуць

5 сакавіка 2024 года навучэнцы 1-11 класаў ДУА "Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна" прынялі ўдзел у адзіным уроку Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з мэтай фарміравання ў вучняў прававой культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гатоўнасці свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі, выконваць і паважаць законы сваёй краіны.

Вучні школы, адказваючы на пытанні настаўнікаў, прадэманстравалі свае веды. Дзень Канстытуцыі – свята важнае і цэнтральнае для гісторыі незалежнай краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы. Асноўны Закон замацоўвае неад’емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фарміравання і функцыянавання органаў улады.

Веданне Канстытуцыі – гэта не толькі абавязак кожнага грамадзяніна, але і ключавы фактар для абароны сваіх правоў і свабод.

У выніку праведзенай работы ўсе навучэнцы школы былі ахоплены мерапрыемствамі, прысвечанымі Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Выхаванцы дашкольнай адукацыі гэтак жа пазнаёміліся з паняццем "закон", "парадак", "права", паўтарылі дзяржаўную сімволіку: сцяг, герб. Была праведзена гутарка, дзе дзеці знаёміліся з важным дакументам у іх жыцці, гулялі ў дыдактычныя гульні "Назаві вобласці Беларусі", "Пакажы на карце Беларусь". Выхаванцы замацавалі ўяўленні аб тым, якія правы ёсць у грамадзян нашай краіны, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

згарнуць

ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны"

22.02.2024
разгарнуць

У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 22 лютага 2024 года адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны" (пра супрацоўнікаў Узброеных Сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС) для вучняў 8-11 класаў.

ШАГ 1 "Мы даведваемся"

Класны кіраўнік 10 класа, Майсейчык Вікторыя Вітальеўна актуалізавала веды вучняў з выкарыстаннем інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся".  З дапамогай прэзентацыі "Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны" навучэнцы пазнаёміліся з супрацоўнікамі Узброеных Сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС.

ШАГ 2 «Мы разважаем»

Запрошаны госць мерапрыемства Захараў Сяргей Іванавіч, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Сяргей Іванавіч падзяліўся расповедам для дзяцей пра службу ў арміі ў Афганістане, пра жыццё воінаў-афганцаў у той перыяд часу, пра тое, як важна быць патрыётам сваёй Радзімы.

Мерапрыемства праходзіла ў форме гутаркі з выкарыстаннем фармату тэлевізійнага праекта "100 пытанняў даросламу", падчас якога Сяргей Іванавіч адказваў з задавальненнем на ўсе пастаўленыя пытанні навучэнцаў. Падчас мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых.

У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы разам з класным кіраўніком, павіншавалі з надыходзячым святам Сяргея Іванавіча. Кожная такая сустрэча – гэта ўнікальная магчымасць для дзяцей дакрануцца да гісторыі, даведацца пра падзеі ваенных гадоў ад чалавека, які ўсё гэта перажыў і памятае.

ШАГ 3 "Мы дзейнічаем"

Вікторыя Вітальеўна падвяла вынікі аб тым, што ваенная служба ва ўсе часы была справай гонару, школай мужнасці і самаадданасці, а Рэспубліка Беларусь – незалежная суверэнная дзяржава, у якой забяспечаны найвялікшыя каштоўнасці – мір і стабільнасць.

згарнуць

Прафарыентацыйная акцыя "Дзень з прадпрыемствам"

09.02.2024
разгарнуць

09.02.2024 года навучэнцы ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай акцыі "Дзень з прадпрыемствам". Падлеткі акунуліся ў атмасферу працоўных будняў ААТ "Кухчыцы". У ходзе экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся са спецыяльнасцямі інжынер-аграном, інжынер-заатэхнік, ветэрынарны ўрач.

згарнуць

ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі"

25.01.2024
разгарнуць

У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 25 студзеня 2024 года адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі (пра дзеячаў навукі, прадстаўнікоў сістэмы адукацыі)" для вучняў 8-11 класаў.

ШАГ 1 "Мы даведаемся"

Аўдзей Людміла Эдуардаўна, класны кіраўнік 11 класа, актуалізавала веды вучняў аб навуцы і адукацыі Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся". Навучэнцы разважалі пра важнасць адукацыі і навукі ў сучасным свеце, адказвалі на пытанні, знаёміліся з дзеячамі навукі, прадстаўнікамі сістэмы адукацыі з дапамогай прэзентацыі "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі (пра дзеячаў навукі, прадстаўнікоў сістэмы адукацыі)"

ШАГ 2 "Мы разважаем"

Запрошаны госць мерапрыемства Валасевіч Данута Міхайлаўна, член часовага навуковага калектыву Навукова-метадычнай установы "Нацыянальны інстытут адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, выступіла з расповедам для дзяцей аб ролі адукацыі ў выхаванні маладога пакалення, аб ролі ўстаноў адукацыі ў фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі. Мерапрыемства прайшло ў форме гутаркі з выкарыстаннем фармату тэлевізійнага праекта "100 пытанняў даросламу", падчас якога Данута Міхайлаўна адказвала з задавальненнем на ўсе пастаўленыя пытанні навучэнцаў.

ШАГ 3 "Мы дзейнічаем"

Людміла Эдуардаўна падвяла вынікі, што сёння вельмі вялікую ролю адыгрывае адукацыя і навука ў жыцці сучаснага чалавека. Адукацыя з'яўляецца адной з найважнейшых крыніц ведаў. Яно мае для дабрабыту грамадства пэўную ролю і выконвае цэлы шэраг функцый: стварэнне новых ведаў, удасканаленне адукацыі і павышэнне якасці жыцця.

згарнуць
Дадаткова ў гэтым раздзеле