Міншчына спартыўная. Вясна

04.05.2024

04.05.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" для навучэнцаў Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна была праведзена спартландыя "Гаворым здароўю ДА!". У ходзе спартландыі вучні падзяліліся на дзве каманды для таго, каб паспаборнічаць у сіле, хуткасці і спрыту. Кожны з удзельнікаў перажываў, за сваю каманду і жадаў ёй перамогі. Навучэнцы атрымалі добры настрой і зарад бадзёрасці на гэтыя выхадныя.