Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

04.05.2024

04.05.2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання".

Для вучняў 5-9 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна "Дзякуй, прадзеду". Вучні даведаліся пра герояў Вялікай Айчыннай вайны і подзвігі на палях бітваў, аб стойкасці працаўнікоў тылу ў ваенныя гады, якія "кавалі перамогу ў тыле". Далей навучэнцы наведалі школьны музей, і затаіўшы дыханне слухалі пра нашых землякоў – Герояў Савецкага Саюза, пра іх подзвігі. З гонарам вучні дзяліліся апавяданнямі пра сваіх дзядоў і прадзедаў, бабуль і прабабуль, дзякуючы якім у нас ёсць чыстае неба над галавой. Яны – сапраўдныя героі, якія застануцца ў нашых сэрцах і памяці назаўсёды!

Пазнавальная гадзіна "Дзякуй усім, хто аддаў жыццё" была праведзена для вучняў 1-4 класаў. Падчас мерапрыемства навучэнцы пачулі, што гераічная спадчына народа – гэта неабходны складнік гістарычнай памяці, які, у сваю чаргу, заклікае да адказнасці за мір на зямлі, пра важнасць захавання паважлівага стаўлення да мінулага.

Квэст-гульня "Я нарадзіўся тут – і край мне гэты дарагі" прайшоў для 5-9 класаў. У ходзе гульні навучэнцы збіралі пазлы з выявамі мемарыяльных комплексаў і сімвалаў Рэспублікі Беларусь, разгадвалі крыжаванкі пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, выконвалі заданні па станцыях, вызначалі ўзнагароды Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы пашырылі і паглыбілі веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прадэманстравалі ўменне працаваць у камандзе.