Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

27.04.2024

27.04.2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень узаемадзеяння з сям’ёй".

Для вучняў 5-9 класаў прайшла маральная гутарка "Калі ёсць сям’я, значыць шчаслівы я". У пачатку мерапрыемства, настаўнік прапанаваў навучэнцам адказаць на пытанне: Што такое сям’я? Навучэнцы без роздумаў сказалі, што гэта родныя людзі, якія жывуць разам і любяць адзін аднаго.  Затым вучні паспрабавалі ахарактарызаваць свае сем’і, сказаўшы, што іх сем’і звычайныя, там усе адзін аднаго любяць, дапамагаюць, займаюцца спортам і ездзяць сумесна ў адпачынак. І пагадзіліся, што моцная сям’я гэта – вельмі важна, таму што менавіта ў сям’і мы вучымся любові, адказнасці, клопаце і павазе. Падводзячы вынікі, дзеці яшчэ раз успомнілі, якія сямейныя каштоўнасці робяць сям’ю моцнай.

Пазнавальная гадзіна "Прафесіі маёй сям’і" была праведзена для вучняў 1-4 класаў. У ходзе мерапрыемства навучэнцы ўспомнілі аб розных прафесіях, задавалі разнастайныя пытанні. Настаўніца распавяла пра асаблівасці сваёй прафесіі і пра тое, якую адукацыю неабходна атрымаць, каб працаваць у школе. Затым вучні падзяліліся аб прафесіях сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў. Пазнавальны час прайшоў цікава і займальна!