Міншчына спартыўная. Вясна

27.04.2024

27.04.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" для навучэнцаў Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна была праведзена гульня "Джунглі клічуць". У гульні прымалі ўдзел дзве каманды "Траваедныя" і "Драпежнікі". У ходзе гульні навучэнцы пераадольвалі перашкоды; развівалі фізічныя і валявыя якасці; вучыліся перамагаць і прайграваць. Але, нягледзячы на тое, што каманды, то выйгравалі, то прайгравалі, перамагла "Дружба". Гульня прайшла на высокім эмацыйным узроўні, вучні засталіся з вялікімі ўражаннямі ад мерапрыемства, вясёлыя і задаволеныя.