Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

13.04.2024

З мэтай фарміравання ў вучняў адказных адносін да свайго здароўя і здароўя навакольных, прапаганды фізічнай культуры і актыўнага адпачынку, 13.04.2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця".

Для вучняў 5-9 класаў прайшла займальная гадзіна "Правілы бяспечных паводзін".  Навучэнцы паўтарылі ПДР, як паводзіць сябе паблізу вадаёмаў, у грамадскім транспарце, у грамадскіх месцах. Напрыканцы мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны і паглядзелі відэаролікі пра тое, да чаго можа прывесці парушэнне правілаў бяспекі. Падводзячы вынікі, вучні зрабілі выснову, што бяспека шмат у чым залежыць ад іх саміх.

Віктарына "Маё здароўе" была праведзена для вучняў 1-4 класаў. Падчас мерапрыемства навучэнцы пашырылі веды пра здароўе і здаровы лад жыцця, разважалі пра тое, як яго зберагчы, каб вырасці моцнымі, здаровымі і жыццярадаснымі. Склалі прыказкі і расшыфравалі анаграмы.