Міншчына спартыўная. Вясна

06.04.2024

06.04.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" для навучэнцаў Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна прайшла спартыўна-забаўляльная праграма "Вясновы квэст". Дадзенае мерапрыемства крок у бок здароўя і добрага настрою.  Для дзяцей было шмат пацешных конкурсаў і вясёлых эстафет у якіх спартсмены змаглі праявіць свае спартыўныя і інтэлектуальныя здольнасці. Каманды спаборнічалі ў хуткасці, спрыту, уменні працаваць зладжана.