Міншчына спартыўная. Вясна

23.03.2024

23.03.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" для навучэнцаў Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна прайшоў турнір па піянерболе сярод 5-8 класаў. Гульня была вельмі напружанай, бо да апошняга было невядома, хто апынецца пераможцам. Розніца ў балах была зусім нязначная, лік мяняўся на карысць то адной, то іншай каманды. Вучні гулялі з задавальненнем і спартыўным азартам, атрымалі пазітыўныя эмоцыі, паказалі зладжаную працу ў каманднай гульні.