Адзіны ўрок, прысвечаны трагедыі ў Хатыні

22.03.2024

22.03.2024 у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне трагедыі ў Хатыні. Яго мэтай было паглыбленне ведаў вучняў аб гістарычным мінулым беларускага народа, трагічных падзеях у Хатыні, фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Навучэнцы здзейснілі завочную экскурсію ў гісторыка-мемарыяльны комплекс "Хатынь", даведаліся пра трагедыю гэтай вёскі, пра гора, якое прынесла на нашу зямлю Вялікая Айчынная вайна, сумесна з педагогамі вялі размову пра сімвал генацыду, трагедыю нашага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны – пра Хатынь, гісторыю якой забываць нельга. Асаблівая ўвага на ўроку была акцэнтавана на палітыцы генацыду нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі. Дзецям расказалі не толькі пра трагедыю Хатыні, але і пра тысячу вёсак і гарадоў з такім жа лёсам.

У канцы ўрока вучні ўшанавалі памяць хвілінай маўчання загінуўшых.