Фальклорнае свята “Дзяды”

12.11.2021

12 лістапада ў рамках педагагічнага праекта было праведзена фальклорнае свята “Дзяды”. Вучні 8-11 класаў, для якіх было арганізавана свята, напярэдадні падрыхтавалі традыцыйныя беларускія стравы, якія пажадана было мець на стале ў гэты дзень. У час мерапрыемства адзінаццацікласнікі пазнаёмілі равеснікаў з традыцыямі, якіх прытрымліваліся нашы продкі, ушаноўваючы памяць родных. Прагучалі вершы А. Пісьмянкова, Л.Галубовіча, У.Мірончыка. Мерапрыемства было накіравана на захаванне нацыянальных традыцый беларусаў.