Дзень сямейнага выхавання
23.11.2024У рамках шостага школьнага дня 23.11.2024 у ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў "Дзень сямейнага выхавання".
Падчас гадзіны зносін з элементамі гульні "Мама, тата, я – дружная сям'я" ў дзяцей пачатковых класаў выхоўваліся пачуцці любові да сваёй сям'і і гонару за яе. Дзеці праслухалі казку пра сям'ю, паўдзельнічалі ў заданнях "На месцы бацькоў", "Калі б я быў дарослым...", пагулялі ў гульню "Размеркаванне абавязкаў у сям'і".
На працягу шостага школьнага дня ў бібліятэцы ўвазе навучэнцаў была прадстаўлена мастацкая і метадычная літаратура, аформленая на тэматычнай выставе "Беларусь – краіна міру і дружбы".