ШАГ "Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер"
26.09.2024У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 26 верасня 2024 года адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму "Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер" для навучэнцаў 8-11 класаў.
Класны кіраўнік 8 класа, Ждановіч Кацярына Аляксандраўна, актуалізавала веды вучняў аб маладзёжных ініцыятывах Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся" і прагляду відэароліка "Маладзёжны парламент пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь".
Запрошаны госць мерапрыемства Канановіч Валерыя Андрэеўна, першы сакратар Клецкага раённага камітэта ГА "БРСМ", расказала прысутным аб стварэнні ў 2022 годзе ў Клецку Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, аб яго складзе і асноўных напрамках дзейнасці.
Лідар моладзевага руху Клеччыны звярнулася да гісторыі стварэння БРСМ. Назвала імёны людзей, якія ў розныя гады кіравалі раённым камітэтам ГА “БРСМ”. Былі агучаны асноўныя напрамкі дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на цяперашнім этапе.
Першы сакратар Клецкага РК ГА "БРСМ" уручыла вучаніцы 10 класа Цагойка Дар'і членскі білет і значок Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, а таксама расказала аб магчымасцях членскіх білетаў БРСМ.
Навучэнцам 8 і 9 класаў, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, было ўручана падарункавае выданне "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь".