Урачыстая лінейка "Школа, вітаю цябе!"
02.09.2024Урачыстая лінейка "Школа, вітаю цябе!", прысвечаная Святу ведаў, прайшла ў нашай школе з удзелам вучняў, бацькоў, педагогаў і гасцей: Абрамовіч К.П., метадыст ДУА "Клецкі вучэбна-метадычны кабінет"; Іванейчык Л,У., старшыня савета Клецкай раённай арганізацыі "Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў"; Цімавец Н.А., намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце; Турко С.А., старшыня Кухчыцкага сельіспалкома. Кожны з прысутных гасцей выказаў надзею на тое, што новы навучальны год прынясе трывалыя веды, новыя адкрыцці і добры настрой.
Сёння тры першакласніка ўпершыню пераступілі парог школы. Трохі сумным было 2 верасня для нашых выпускнікоў, бо гэта апошняя іх лінейка прысвечаная Дню ведаў.
Па традыцыі аб пачатку новага навучальнага года абвясьціла трэль школьнага званка, пазваніць у які прадставілася магчымасць Бобка Валерыю, вучню 11-га класа, і першакласніцы Дунайка Марыі. Яшчэ адна прыступка да выбару будучай прафесіі і вялікіх жыццёвых дасягненняў зроблена.
2024 год аб'яўлены Годам якасці. Таму сімвалічна, што першы ў гэтым навучальным годзе ўрок прайшоў па тэме "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы".
Віншуем усіх з Днём ведаў! Жадаем цудоўнага настрою, добрых адзнак і ўсяго самага найлепшага!