Міншчына спартыўная. Вясна

25.03.2023

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная.Вясна" з вучнямі 5-8 класаў праведзены ўнутрышкольныя спаборніцтвы па піянерболе з мэтай умацавання здароўя дзяцей і далучэння да заняткаў фізічнай культуры і спорту.

У турніры прынялі ўдзел 2 каманды. Неабходна адзначыць упэўненую гульню ўсіх дзяцей, стабільна выконвалі дакладную і моцную падачу, кідкі, а таксама лоўлю мяча. У нялёгкай барацьбе перамогу атрымала каманда 7 класа. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі. Удзельнікі  атрымалі масу станоўчых эмоцый і бадзёрасці!