Вечар сустрэчы школьных сяброў "Однажды, много лет спустя..."

06.02.2023

4 лютага ў Кухчыцкай сярэдняй школе адбыўся вечар сустрэчы школьных сяброў "Однажды, много лет спустя...". Па традыцыі ў першую суботу лютага школа сустракае сваіх выпускнікоў. Як і шмат гадоў таму, яны пераступілі парог роднай школы, каб сустрэцца са школьнымі сябрамі, настаўнікамі, каб на кароткі час сустрэчы вярнуцца ў незабыўныя школьныя гады.
Ва ўрачыстай абстаноўцы было ўручана падзячнае пісьмо класнаму кіраўніку 45-гадовых выпускнікоў Казакевіч Марыі Пятроўне.