Шосты школьны дзень

04.02.2023

4 лютага ў рамках шостага школьнага дня  з вучнямі 5-9 класаў прайшла займальная гадзіна "Мы патрыёты сваёй Радзімы". Дзеці паспрабавалі лепш даведацца пра свой родны край, глыбей зразумець асаблівасці яго прыроды, гісторыі і культуры і іх узаемасувязь з прыродай, гісторыяй і культурай краіны, свету, прыняць удзел у стваральнай дзейнасці, развіць свае ўласныя здольнасці - у гэтым заключаецца ўклад у развіццё малой Радзімы. Малая Радзіма для вучняў - гэта і прырода, і сям'я, дом, школа, гэта памятныя мясціны роднага населенага пункта.