Экскурсія на ААТ "Мінскі трактарны завод"

02.02.2023

2 лютага 2023 года вучні і педагогі Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна наведалі ААТ "Мінскі трактарны завод".
Падчас экскурсіі вучням паказалі вытворчыя цэхі ААТ МТЗ, дзе вучні на свае вочы ўбачылі, як збіраюцца трактары з сусветна вядомым імем "BELARUS". У "Музеі працоўнай славы" даведаліся пра гісторыю развіцця Мінскага трактарнага завода.
Завяршэннем экскурсіі стала наведванне пастаянна дзеючай выставы прадукцыі "МТЗ- холдынг". Дзеці мелі магчымасць зрабіць памятныя фотаздымкі за рулём трактара, праглядзець мультыплікацыйныя гульнявыя фільмы ў 5-D кінатэатры.