Шосты школьны дзень "Дзень прафарыентацыі"

26.11.2022

26 лістапада ў 5-8 класах былі праведзены класныя гадзіны па тэматычным блоку “Я і школа” ў рамках праекта ШАГ.

У  рамках шостага школьнанага дня прайшоў Дзень прафарыентацыі. Вучні 1-4 класаў пазнаёміліся з калейдаскопам прафесій  у час гадзіны зносін “Сто дарог – адна твая”. А падлеткі 5-9 класаў паўдзельнічалі ў віктарыне “Дарогі, якія мы выбіраем”, падчас якой прадэманстравалі сваё веданне патрэб сучаснага працоўнага рынку.

Аматары актыўнага ладу жыцця праявілі спрыт, хуткасць і сілу падчас спартыўнай гульнявой праграмы “Пераадольванне перашкод” у рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень”.