ШАГ "Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць-надзейны падмурак незалежнасці"

24.11.2022

24 лістапада ў Кухчыцкай СШ прайшоў інфармацыйны праект ШАГ "Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць-надзейны падмурак незалежнасці" (развіццё машынабудавання, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, вытворчасць калійных угнаенняў). Людміла Эдуардаўна Аўдзей, класны кіраўнік 10 класа, звярнула ўвагу на асноўныя элементы "Машынабудаванне-аснова і рухаючая сіла эканомікі нашай краіны", "Беларусь – "краіна вялікай хіміі"", "Горна-абагачальны камбінат ААТ "Беларуськалій" – нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь". Запрошаны госць быў дырэктар ААТ "Кухчыцы" Здрок Сяргей Паўлавіч, які паведаміў дзецям пра вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага напрамку.