Раённая квэст-гульня "My dear country, my Belarus"

23.11.2022

23.11.2022 на базе ДУА "Клецкая сярэдняя школа №3" адбылася квэст-гульня на англійскай мове "My dear country, my Belarus". Гульня праходзіла ў два туры: 1 тур - квэст (выкананне заданняў рознай тэматыкі - знакамітыя людзі Беларусі, славутасці, дзяржаўныя сімвалы, гістарычныя падзеі), 2 тур - прэзентацыя маршруту па Беларусі.

Па выніках інтэлектуальных выпрабаванняў:

Дыплом ІІ ступені у намінацыі “Турыстычны маршрут” (Цагойка Д., 8 клас, Пашко К., 7 клас, настаўнік Кулік Д.М.);

Дыплом ІІ ступені у намінацыі “Квэст” (Цагойка Д., 8 клас, Пашко К., 7 клас, настаўнік Кулік Д.М.).

Віншуем нашых навучэнцаў і іх кіраўніка Кулік Дар'ю Мікалаеўну з перамогай, жадаем далейшых поспехаў!