Першы этап конкурсу "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь"

21.11.2022

У адпаведнасці з Палажэннем аб арганізацыі і правядзенні рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.04.2018 № 243 і згодна з загадам дырэктара ўстановы адукацыі ад 11.11.2022 № 318 “Аб падрыхтоўцы і правядзенні першага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” першы этап ва ўстанове адукацыі пачаўся з 14.11.2022.

Метадычнае майстэрства, умелае валоданне педагагічнай тэхнікай і навыкамі правядзення сучасных урокаў дэманструюць педагогі ДУА «Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» у рамках рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства.

18.11.2022 настаўнікам пачатковых класаў Пілецкай І.У. праведзены ўрок абагульнення ведаў па тэме "Састаў ліку 5",  настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Ждановіч К.А. – урок-гульня ў 3 класе "Паласа перашкод". 21.11.2022 праведзены серыі ўрокаў: у 7 класе па інфарматыцы "Выканаўца Робат" (Навіцкая Г.В.), у 3 класе па англійскай мове "Падарункі членаў сям’і" (Кулік Д.М.), настаўнікам рускай мовы і літаратуры Майсейчык В.В. урок у 6 класе па тэме "Образование сложных слов".