Міншчына спартыўная. Восень

24.09.2022

24 верасня ў рамках акцыі "Міншчына спратыўная. Восень" паміж вучнямі 5-8 класаў прайшла гульня забава "Восеньскі настрой" з мэтай развіцця шпаркасці і хуткасці рэакцыі, ўвагі, ўдасканалення хуткасна- сілавых якасцяў, выхавання разумення каштоўнасці здароўя, патрэбнасці быць здаровым, моцным.

У спартыўнай зале панаваў спаборніцкі дух, цікавасць каманд была на вышэйшым узроўні. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі зарад бадзёрасці, аптымізму, паказалі сваю шпаркасць, цягавітасць, праявілі кемлівасць, спрыт і зарадзіліся энергіяй на наступны тыдзень.